Аб канцэртнай залі У сусветнай гісторыі часта сустракаюцца прыкметы цыклічнасці, паўтарэнне падобных патэрнаў у розныя прамежкі часу. На нашых землях невялікія залы з музычным інструментам былі шырока распаўсюджанай з'явай у XIX стагоддзі. Ракаў у першай палове ХХ стагоддзя быў развітым горадам, і такіх музычных салонаў тут налічвалася 96! Не дзіўна, што існуе такі "салон" і цяпер. Канцэртная зала размешчана на другім паверсе нашай сядзібы. Раяль, зручныя крэслы, мяккае асвятленне, прыемная музыка ... усё тое, што неабходна для прыгожага вечара выхаднога дня! |