Сядзіба Янушкевічаў

Пра мастацтва і прыгажосць

Сядзіба Янушкевічаў

Прывітанне, дарагія госці нашага сайта! Нас завуць Фелікс, Наталля, Валяр'ян і Вікторыя Янушкевіч. Мы – самая звычайная беларуская сям'я. Цягам часу і ў меру нашых сіл мы, крок за крокам, выбудоўваем абсалютна незвычайнае месца, як у архітэктурным, так і ў духоўным сэнсе. Яго можна назваць па-рознаму: галерэя, музей, канцэртны зал, сядзіба, палац, ці нават храм мастацтваў. Сапраўды, тут сканцэнтравалася шмат старажытных артэфактаў, рознастылёвых твораў мастацтва, у тым ліку мастака-жывапісца Фелікса, чые працы знаходзяцца ў вядучых музеях Рэспублікі Беларусь, прыватных і дзяржаўных калекцыях краін Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі.
Фелікс з 1996-га па 2010-ты год выбіраўся Прэзідэнтам "Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва". Сярод яе акадэмікаў былі такія выбітныя дзеячы мастацтва як: Леанід Шчамялёў, Мікола Селяшчук, Георгій Скрыпнічэнка, Валерый Славук, Уладзімір Вішнеўскі, Павел Татарнікаў і іншыя. У 1981-ым годзе Фелікс напісаў дысертацыю на тэму "Ракаўска-івянецкая кераміка XVI-XX стст."
Наталля, жонка Фелікса, – юрыст вышэйшай катэгорыі, уласнік прамысловых прадпрыемстваў. Валяр'ян і Вікторыя – нашчадкі Фелікса і Наталлі. Абодва музыканты. Валяр'ян – піяніст, музыказнаўца, прадзюсар. Вікторыя – студэнтка, грае на флейце і працуе салісткай у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Наша сядзіба ў цікавых фактах

Кожны дзень тут ствараюцца новыя творы мастацтва!
Крышталізуюцца творчыя ідэі!
Гучыць музыка!

Прыязджайце да нас у госці!

+375 29 556-96-27 - Калі вы хочаце заказаць партрэт ці нейкую іншую карціну
+375 44 587-05-07 - Для юрыдычных асоб
+375 25 738-17-28 - Па пытаннях аб наведванні лекцый і продажы твораў мастацтва
Аграгарадок Ракаў, вулiца Савецкая, 1!
Проста ў цэнтры Ракава!
Будзем рады вашай падпісцы на нас у сацыяльных сетках!

Сядзіба Янушкевічаў

@jan.museum

Made on
Tilda