"Лясное возера"

003
13500,00
BYN
12000,00
BYN
“Лясное Возера”
Надзвычай спякотнае лета 1971-га года. Асалоду ад прахалоды, да дрыжыкаў, можна было атрымаць не толькі нырцуючы ў імклівую, бруістую Іслач.
Зводдаль ад любімай рачулкі, на Захад ад Ракава, пры ўскрайку леса пад засенню дубняка схавалася акенца мініяцюрнай прагістарычнай азярынкі. У ім, нібы ў аскепку разбітага ледавіком люстэрка, праплывалі абрысы рэдкіх аблачынак і вабілі мяне ў свае нязведанныя глыбіні.
Атрымаўся эцюд, па-жывапіснаму экспрэсіўны, натурны – пра гарачыню і зімны холад, з дамешкам горычы, ад мясцовых быліц. Іх распавёў, падыйшоўшы да майго варштаціка, яшчэ досыць мацакаваты стары з касой -"літоўкай" на прыгорбленых плячах. Стары спавядаўся дрыжачым голасам, занурыўшыся вачыма ў чорную, з белымі аблачынкамі, бездань, нібы, не жадаючы любавацца шырокімі пракосамі сцятай травы на прырэчнай лугавіне.
І не дзіўна: уся сенажаць, яшчэ нядаўна, гадоў 20-ць таму, належыла ягонай сям’і. Зараз тая прастора да высачэзнага абрыва над Іслаччу падзеленая тычкамі. Яны былі зробленыя калгасным брыгадзірам, з нядбала паламаных маладых бярозак, а вершалінкі былі па-заліхвацку закручаныя. Каля іх ўжо пастукваў дзюбай чорны бусел. Баючыся страціць творчы імпэт, я не казаў старому, што майму дзядулю належыў ладны кавалак гэтай лугавіны, бліжэй да Ракава. Лугавіна тая мела назву “Лукі”.
Made on
Tilda